Mozilla прыбрала беларускую мову з новага рэлізу Firefox

Версія 51.0 папулярнага браўзера з адкрытым кодам Firefox ад Mozilla выйшла з непрыемным для беларусаў сюрпрызам: з яе была выдаленая падтрымка беларускай мовы.



24 студзеня ўвечары карыстальнікі сацсетак сталі абмяркоўваць магчымасць выдалення беларускай лакалізацыі ў Firefox. Праз кароткі час, сапраўды, з’явіўся рэліз новая версіі браўзера без падтрымкі беларускай мовы.

Распрацоўшчыкі Mozilla анансавалі гэты крок яшчэ ў верасні 2016 года. Сярод прычын скасавання падтрымкі беларускай мовы называлі амаль двухгадовую адсутнасць актыўнасці ў рабоце над праектам і няўдалыя спробы ўзнавіць дзейнасць адказнай за яе супольнасці.

У адказ на прапанову аб дапамозе прадстаўнікі Mozilla заявілі, што для ўзнаўлення падтрымкі беларускай мовы спатрэбіцца група энтузіястаў, бо праект не мусіць залежаць ад аднаго чалавека, і сітуацыя можа паўтарыцца ў будучыні.

Згодна з данымі Gemius.by, колькасць карыстальнікаў Firefox у Беларусі знаходзіцца на ўзроўні крыху вышэй за 5 працэнтаў ад усёй інтэрнэт-аўдыторыі.

Взято с: Mozilla прыбрала беларускую мову з новага рэлізу Firefox

Комментарии

Популярные сообщения